Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўка казахстанскай нафты ў Беларусь — толькі праз Расею


Здабыча нафты ў Казахстане

Здабыча нафты ў Казахстане

Пастаўка казахстанскай нафты ў Беларусь без дамоўленасьці з Расеяй немагчымая. Пра гэта заявіў журналістам беларускі пасол у Казахстане Валерый Брылёў перад нарадай кіраўнікоў беларускіх замежных устаноў у МЗС Беларусі 22 ліпеня.

Ён адзначыў, што церазь Беларусь у Эўропу транспартуецца казахстанская нафта; акрамя гэтага, Казахстан экспартуе ў Беларусь прадукты нафтаперапрацоўкі, перадае БелаПАН.

"Мы атрымліваем для перапрацоўкі не саму чыстую нафту, а газойль і мазут. Чыстую нафту — пакуль не, але мы вядзем аб гэтым перамовы. Без Расеі, без трохбаковай дамоўленасьці прапампоўваньне нафты пакуль практычна немагчымае", — сказаў Брылёў.

Пасол таксама заявіў пра "вялікія надзеі" на Мытны саюз Беларусі з Казахстанам і Расеяй, аднак заўважыў, што "вынікі ў гэтым пляне пакуль яшчэ сьціплыя".
XS
SM
MD
LG