Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбыла новы кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу Майра Мора


Майра Мора

Майра Мора

Мора прыехала 15 ліпеня. Зараз яна знаёміцца з працай прадстаўніцтва і прымае справы ў свайго папярэдніка Жан-Эрыка Хольцапфэля.

На пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора была прызначана 17 чэрвеня, паведамілі БелаПАН у прэсавай службе прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

Мора працавала паслом Латвіі ў Беларусі з канца 2004 па 2010 гады. Яна кар'ерны дыплямат зь вялікім досьведам, валодае некалькімі мовамі, у тым ліку беларускай, адзначаецца ў паведамленьні.

Пагадненьне аб заснаваньні ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі, якое пасьля рэформы ў межах Лісабонскага пагадненьня стала называцца прадстаўніцтвам ЭЗ, было падпісана ў Брусэлі ў сакавіку 2008 года. З моманту адкрыцьця прадстаўніцтва яго ўзначальваў часовы павераны Жан-Эрык Хольцапфэль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG