Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура падлічыла, колькі каштуе ўтрыманьне зьняволеных


Belarus - Prosecutor's Office logo, undated

Belarus - Prosecutor's Office logo, undated

У пракуратуры Беларусі лічаць, што суды неапраўдана часта ўжываюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі.

Як заявіў журналістам намесьнік генпракурора Беларусі Аляксей Стук, "без шкоды для ўзроўню злачыннасьці, у тым ліку рэцыдыўнай, працэнт асуджаных да пазбаўленьня волі можа зьніжацца", перадае Інтэрфакс.

Стук удакладніў, што на сёньняшні дзень суды ў 30% выпадкаў прызначаюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, а доля тых, хто ўчыніў менш цяжкія злачынствы сярод зьняволеных перавышае 84%.

Утрыманьне аднаго асуджанага каштуе дзяржаве 430 тысяч рублёў
на месяц. У калёніях і турмах знаходзіцца 32 500 зьняволеных, 400 непаўналетніх, і 7 тысяч – у сыстэме СІЗА. Такім чынам, утрыманьне зьняволеных абыходзіцца беларускаму бюджэту ў 17,2 мільярда рублёў.

Генпракуратура прапануе больш актыўнае прымяненьне штрафаў не толькі ў выглядзе альтэрнатыўнага пакараньня, але і дадатковага пакараньня, а таксама за дасудовае спыненьне спраў па ініцыятыве пракурораў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG