Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды Някляеву, Дзьмітрыеву ды іншым удзельнікам Плошчы пакінулі бязь зьменаў

абноўлена

Уладзімер Някляеў пасьля паседжаньня суду
Уладзімер Някляеў пасьля паседжаньня суду
22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзьмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Настасьсі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазьняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзьмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.


12.40 Суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзьмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.

12.10 Суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзьмітрыеву і іншым удзельнікам Плошчы.

11.48 Суд аб'явіў перапынак для вынясеньня рашэньня па касацыйнай скарзе Ўладзімера Лобана, Алега Федаркевіча, Яўгена Сакрэта, Сяргея Казакова, Дзьмітрыя Дароніна, Віталя Мацукевіча.

11.10 Суд пайшоў у дарадчы пакой для вынясеньня рашэньня.

"Вось і ўся песьня", – гэтак Някляеў уголас ацаніў хуткацечнасьць працэсу. – “Замест суду варта было б паехаць адпачыць".

Уладзімер Някляеў камэнтуе прысуд па касацыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:52 0:00
Наўпроставы лінк



11.15 Пракурор Мірошнік падтрымаў рашэньне Фрунзенскага раённага суду і назваў скаргі Някляева і Дзьмітрыева беспадстаўнымі.

Абвяргаючы скаргу Някляева, пракурор заявіў, што выкарыстаньне ў папярэднім судовым працэсе запісаў тэлефонных размоваў было законным і папрасіў суд пакінуць ранейшы прысуд бязь зьменаў.

11.10 Андрэй Дзьмітрыеў у сваёй касацыйнай скарзе заявіў, што не заклікаў да парушэньня грамадзкага парадку, назваў паказаньні супрацоўнікаў міліцыі супраць яго непраўдзівымі.

Някляеў заявіў, што ён быў кандыдатам у прэзыдэнты і за ім сачылі спэцлужбы, што ўжо ёсьць парушэньнем, што яго зьбілі ў дзень выбараў. Гэта дзяржаўнае парушэньне і вінаватыя ў гэтым калісьці прадстануць перад судом.

Някляеў кажа, што "у турмах цяпер беспадстаўна катуюць хлопцаў, якія выйшлі выказаць сваю думку". Ён ня мае надзеі на справядлівае рашэньне гэтага суду: "Я не прашу вас апраўдаць мяне, хоць гэта было б справядліва, але вы можаце зрабіць першы крок да будучай справядлівай Беларусі, зрабіць грамадзянскі ўчынак”.


11.05 У касацыйнай скарзе Някляеў заявіў, што заклікаць людзей на плошчу яго вымусіла парушэньне выбарага заканадўства ўладамі, што ён залікаў да мірнага мітынгу. Беспадстаўнымі Някляеў назваў высновы суду пра тое, што ён залікаў да грубага парушэньня грамадзкага парадку, ён назваў непраўдзівымі паказаньні сьведкаў у ягонай справе. Заявіў таксама, што было парушанае ягонае права на абарону і просіць вырак раённага суду скасаваць і прызнаць яго невінаватым.

11.00 Суд пагадзіўся слухаць Някляева па-беларуску без перакладчыка. Уладзімер Някляеў падаў судовай калегіі новую дапоўненую скаргу на вырак суду Фрунзенскага раёна Менска і хадайнічае прыняць менатвіа яе да разгляду. У дадатку да скаргі -- заява Някляева аб парушэньні ягоных грамадзянскіх правоў пад час папярэдняга суду. Суд далучыў яе да справы.

Я не магу давяраць суду... Прадэманстарваная на палітычных працэсах гатоўнасьць судовай сыстэмы ва ўсім прыслужваць выканаўчай уладзе, сёньняшяму рэжыму, які па-бандыцку зьбівае жанчын і дзяцей
Някляеў заявіў адвод суду: "Я не магу давяраць суду, як мінімім, па дзьвюх прычынах. Першае. Прадэманстарваная на палітычных працэсах гатоўнасьць судовай сыстэмы ва ўсім прыслужваць выканаўчай уладзе, сёньняшяму рэжыму, які па-бандыцку зьбівае жанчын і дзяцей, хапае на вуліцах і з дапамогай судоў, якія сталі мэханічнай часткай рэпрэсіўнай машыны, кідае за краты ні ў чым не павінных і мірных грамадзянаў, не дазваляе давяраць як судовай беларускай сытэме цалкам, гэтак і нікому з тых, хто ў гэтай сыстэме працуе, якімі б прычынамі яны не тлумачылі сваё супрацоўніцтва з рэжымам. Справядлівасьць проста ня можа быць на службе несправядлівасьці. Рашэньне суду загадзя прадвызначанае тымі структурамі, якім служыць суд. Такому суду я не магу давяраць".

Па-другое, адзначыў палітык, матэрыялы крымінальнай справы паступілі ў Менгарсуд занадта позна, і ў суда заставалася толькі чатыры дні на іх вывучэньне. "Атрымліваецца, што менш чым за тыдзень судзьдзі прачыталі і прааналізавалі ўсе 30 тамоў крымінальнай справы, 60 старонак прысуду і больш за 100 старонак пратаколу пасяджэньня суда, а таксама скаргі абвінавачаных. На належным прафэсійным узроўні зрабіць гэта немагчыма, а значыць, суд падышоў да справы фармальна, у матэрыялы справы не ўнікаючы, нават не прачытаўшы, так як рашэньне суда загадзя вызначана тымі структурамі, якім служыць суд".

Суд не задаволіў адвод Някляева. У працэсе пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы.


10.35 Працэс адноўлены. Склад калегіі - судзьдз Хрыпач, Зайцава, Кучук, паркурор Мірошнік.

10.20 У працэсе Някляева перапынак на 15 хвілін. З асуджаных на працэс прыйшоў толькі Някляеў. Суд высьвятляе, чаму не зьявіліся іншыя падсудныя.


У Менскім гарадзкім судзе паралельна адбываецца два працэсы другой судовай інстанцыі па скаргах асуджаных за падзеі 19 сьнежня мінулага года.

Калегія пад старшынствам судзьдзі Сяргей Хрыпача разглядае скаргі экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і кіраўніка ягонага штабу Андрэя Дзьмітрыева на выракі суду Фрунзенскага раёна Менску.

Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады. Андрэй Дзьмітрыеў — на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Пра гэтай жа справе былі асуджаныя Аляксандар Фядута -- 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Наста Палажанка – 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год, Віталь Рымашэўскі – 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна. І хоць яны не падавалі скаргаў, суд будзе пераглядаць выракі і ў адносінах да іх.

У суседняй залі разглядаецца касацыйная скарга іншых удзельнікаў Плошчы: Уладзімера Лобана, які быў засуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі, Алега Федаркевіча, засуджанага да 3,5 гадоў, Яўгена Сакрэта — да 3 гадоў, Сяргея Казакова — да 3 гадоў, Дзьмітрыя Дароніна — да 3,5 году калёніі агульнага рэжыму, Мацукевіча, засуджанага да 3 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG