Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы у палаце прадстаўнікоў кангрэсу ЗША зрабілі чарговую спробу дамагчыся адмены лятарэі "грын-кард".

«Зялёнымі картамі» называюць від на жыхарства і працу ў ЗША. У лятарэі 2012 былі разыграныя 50 тысяч "грын-кард". Заяўкі падаюць мільёны чалавек па ўсім сьвеце. У ліку краін-удзельніц лятарэі фігуруе і Беларусь.

Напярэдадні юрыдычны камітэт палаты прадстаўнікоў перадаў унесены рэспубліканцам ад штата Вірджынія Робэртам Гудлатэ законапраект аб адмене лятарэі на разгляд поўнага складу палаты. Ад 2005 году кангрэсмэны - пераважна рэспубліканцы - рабілі некалькі няўдалых спробаў дамагчыся адмены лятарэі. На думку назіральнікаў, і цяпер, нават калі палата ўхваліць законапраект аб адмене розыгрышу "грын-кард", сэнат, у якім большасьць складаюць дэмакраты, праўдападобна, не прапусьціць яго. - паведамляе РІА Новості

Рэспубліканцы, як і ў мінулыя гады, тлумачаць жаданьне адмяніць лятарэю двума асноўнымі прычынамі: небясьпекай патрапленьня ў краіну тэрарыстаў і цяжкай эканамічнай сытуацыяй у ЗША. Дэмакраты, у сваю чаргу, лічаць, што адмена зялёных карт перашкодзіць легальнай іміграцыі.

Лятарэя "грын-кард" праводзіцца ад 1995 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG