Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларускія ўлады завышаюць кошт актываў пры спробах іх прыватызацыі, што зьяўляецца адной з асноўных перашкодаў для актывізацыі гэтых працэсаў, лічыць экспэрт Нямецкай эканамічнай групы ў Беларусі (German Economic Team, GET) Робэрт Кіхнэр.

"Трэба зьмяніць падыходы палітыкаў у працэсе вызначэньня рынкавай цаны пры прыватызацыі беларускіх аб'ектаў. Сумніўна, што балянсавы кошт, які выкарыстоўваецца сёньня, зьмяшчае адэкватную інфармацыю для вызначэньня рынкавага кошту кампаніі. У выніку выстаўляюцца цалкам нерэальныя цэны, з улікам якіх ні адна зьдзелка ня можа адбыцца", - заявіў Р. Кіхнер на сэмінары, арганізаваным ў чацьвер беларускім недзяржаўным Інстытутам прыватызацыі і мэнэджмэнту (ІПМ).

Экспэрт таксама ўпэўнены, што ў цэлым "стратэгія правядзеньня прыватызацыі ў Беларусі патрабуе фундамэнтальных зьменаў". У прыватнасьці, ён адзначыў, што пашырэньню прыватызацыйных працэсаў у Беларусі перашкаджаюць невыразны для інвэстараў падзел паўнамоцтваў паміж чыноўнікамі, адсутнасьць у іх прафэсійнага вопыту прыватызацыі, яе непразрысты, "дагаворны" характар, дадатковыя ўмовы, якімі ўлады абстаўляюць прыватызацыю. У цэлым гэтыя праблемы "могуць цалкам адбіць жаданьне інвэставаць у эканоміку Беларусі", - цытуе Р. Кіхнэра агенцтва Інтэрфакс-Захад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG