Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's зноў панізіла сувэрэнны рэйтынг Беларусі на адну ступень: з «В2» да «В3», і не выключае далейшага зьніжэньня.

Мінулы раз рэйтынг Беларусі быў зьніжаны сёлета ў сакавіку – з «В1» да «В2», тады агенцтва давала далейшы нэгатыўны прагноз, але зазначала што Moody's можа зноў павысіць рэйтынг, калі беларускія улады здолеюць палепшыць канкурэнтаздольнасьць краіны на сусьветным рынку і зьменшыць залежнасьць эканомікі ад замежных пазыкаў і субсыдыяў.

Міжнароднае агенцтва Moody's займаецца прысваеньнем крэдытных рэйтынгаў, дасьледваньнем і аналізам рызыкі.

Рэйтынгі ўяўляюць сабой меркаваньне пра крэдытную рызыку і адлюстроўваюць магчымасьць таго, што фінансавыя забавязаньні ня будуць выкананыя так, як было абяцана. Такія рэйтынгі прысвойваюцца па міжнароднай шкале Moody’s і адлюстроўваюць верагоднасьць дэфолту. Даўгавыя забавязаньні з рэйтынгам «В» разглядаюцца ў якасьці высокай крэдытнай рызыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG