Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


... парасон не зашкодзіць, па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць дажджы і навальніцы. Тэмпэратура: ад +21 да +32

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У неспакойным тамільскім горадзе Джафна на Шры-Ланцы адбудуцца мясцовыя выбары пасьля напружанай перадвыбарчай кампаніі

У Порт-а-Прэнс Фонд рэканструкцыі Гаіці апублікуе першую справаздачу аб аднаўленьні краіны пасьля зьнішчальнага землятрусу і плянах на будучыню

У Сан-Сальвадоры адкрываецца саміт прэзыдэнтаў краінаў, якія ўваходзяць у Цэнтральна-Амэырканскую Інтэграцыйную Сыстэму – Бэлізу, Гандурасу, Гватэмалы, Коста-Рыкі, Нікарагуа, Панамы і Сальвадору.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1930-м годзе ў Менску быў арыштаваны Вацлаў Ластоўскі. НКВД 10 месяцаў трымала акадэміка Ластоўскага ў турме, пасьля чаго выслала ў расейскі горад Саратаў, дзе ў 1937 годзе ён быў зноў схоплены і расстраляны. А арыштавалі яго ў справе прыдуманага ГПУ “Саюзу вызваленьня Беларусі”. Разам з Ластоўскім у ліпеньскія дні 1930 году было арыштавана больш за сто навукоўцаў і літаратараў. Гэта была першая хваля масавых сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, якія зьнішчылі ўсю незалежную нацыянальную інтэлігенцыю.

У 1999 годзе мастак Алесь Пушкін правёў у Менску пэрформанс “Падарунак прэзыдэнту”. Пушкін падкаціў да рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі тачку гною, вываліў яе зьмесьціва на зямлю і ўтыркнуў вілы ў партрэт першай асобы. За пэрформансам назіралі журналісты, публіка і міліцыянты, якія затрымалі мастака.

У гэты дзень нарадзіліся:


У 1596 годзе – Міхаіл Раманаў, пачынальнік расейскай царскай дынастыі Раманавых, бацька цара Аляксея Міхайлавіча, які ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя здратаваў са сваімі войскамі ўсю Беларусь

У 1878 годзе – Януш Корчак, польскі пісьменьнік, пэдагог і лекар, які загінуў у нацысцкім канцлягеры Трэблінка, адмовіўшыся пакінуць асуджаных на сьмерць дзяцей з Варшаўскага гета

У 1887 годзе – нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы Густаў Герц

У 1895 годзе ў Глыбокім на Віцебшчыне – выдатны авіяканструктар Павал Сухі, стваральнік сямейства расейскіх вайсковых самалётаў “Су”

У 1919 годзе ў вёсцы Маслакі на Магілёўшчыне – беларускі мовазнаўца Міхась Булахаў, стваральнік грунтоўнага энцыкляпэдычнага слоўніка пра “Слова аб палку Ігаравым”.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У вёсцы Гарадок на Беласточчыне адкрываецца чарговы фэстываль маладой беларускай музыкі Басовішча-2011. Пачатак а 15.00

У Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі, паэту Ўладзімеру Някляеву. Пачатак а 10.00

У прэс-цэнтры газэты “Комсомольская правда в Белоруссии” (вуліца Платонава, 1б) пройдзе круглы стол на тэму “Доктарскай каўбасе – 75 гадоў”

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Беларускамоўных школ і клясаў усё меней

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся”.

Вацлаў Ластоўскі
XS
SM
MD
LG