Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя папярэдзіла патэнцыйных удзельнікаў акцыі "Стоп-бэнзін!"


Акцыя стоп бэнзін 7 чэрвеня 2011

Акцыя стоп бэнзін 7 чэрвеня 2011

У сувязі з плянаванай сёньня акцыяй пратэсту "Стоп-бэнзін!" у цэнтры Менску, Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менгарвыканкаму разьмясьціла на сваім сайце папярэджаньне.

У папярэджаньні ГУУС падкрэсьлівае, што, «згодна з дзеючым заканадаўствам, такія акцыі зьяўляюцца незаконнымі» і што «арганізацыя і ўдзел у іх можа пацягнуць за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасьць».

21 ліпеня пасьля чарговага падвышэньня цэнаў на бэнзін і дызпаліва ў Беларусі заплянаваная акцыя пратэсту "Стоп-бэнзін!" Сымбаль новай акцыі – белыя стужачкі на антэнах аўтамабіляў.

Заклікі да пратэстаў зьявіліся ў інтэрнэце.

Арганізатары заяўляюць, што "акцыя будзе праходзіць у фармаце, які максымальна забясьпечвае бясьпеку ўдзельнікаў і выключае магчымасьць ціску з боку дзяржаўтаінспэкцыі і практычна зьяўляецца непаражальным ў пляне спробаў сарваць акцыю або перашкодзіць ўдзельнікам акцыі".

У цэлым фармат акцыі аналягічны акцыі праведзенай 7 чэрвеня, пасьля якой Лукашэнка загадаў панізіць цэны на бэнзін.

"У дзень павышэньня кошту паліва ўдзельнікі акцыі з 19-00 расьсяроджаныя, стыхійна, зьбіраюцца малымі групамі ў любым зручным для іх месцы, з тым, каб выехаць на праспэкт Незалежнасьці строга ў момант пачатку акцыі па ўсёй даўжыні ўчастка ад Нацыянальнай бібліятэкі да Палаца чыгуначнікаў. Асноўным маяком для ўдзельнікаў да выезду будзе белая стужачка на антэнах аўтамабіляў".

Роўна ў 19.20 ўдзельнікі акцыі зьбіраюцца выехаць на праспэкт, ўключыць аварыйкі і рухаюцца з паніжанай хуткасьцю, паступова зьбіраючыся ў агульную калёну.

Аналягічныя акцыі зьбіраюцца праводзіць і ў іншых гарадах Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG