Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыі 3 ліпеня Валянцін Калечыц напісаў скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў турме на Акрэсьціна і ў Жодзінскай турме.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", Валянцін Калечыц паскардзіўся на жорсткае і бесчалавечнае абыходжаньне зь ім пры паступленьні ў турму ў Жодзіна. Скарга накіраваная ў пракуратуру Менскай вобласьці. Арыштаваны паскардзіўся на зьбіцьцё, абразы і нецэнзурную лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама ён накіраваў скаргу ў пракуратуру Менску на ўмовы ўтрыманьня ў турме на Акрэсьціна. У гэтай скарзе Валянцін Калечыц адзначыў, што камэра не была абсталяваная індывідуальнымі спальнымі месцамі, сталом ды лавамі для прыманьня ежы, у камэры было разьбітае вакно, арыштаваным ня выдалі прадметы асабістай гігіены, санітарны стан у камэры быў жахлівы: паміж аконнымі рамамі ляжалі рэшткі мёртвага голуба. Тым самым адміністрацыя ўстановы парушыла нормы, дзейныя кодэксы і правілы ўнутранага распарадку ўстановаў органаў унутраных спраў, зацьверджаныя пастановай МУС Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG