Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды над удзельнікамі маўклівага пратэсту: даюць суткі


21 ліпеня прайшлі суды на некалькімі дзясяткамі затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту. Справы разглядаліся ў судах Цэнтральнага і Ленінскага раёну Менску, а таксама ў судзе Менскага раёну і Заслаўя. Прысуды — пераважна арышты.

17:00 На 10 сутак за ўдзел ва ўчорашняй акцыі маўчання асуджаны сын журналісткі «Народнай волі» Любові Лунёвай Дзмітрый Буянаў.
  • Яўген Тарасевіч — 5 сутак.
  • Козіч Кірыл — штраф 25 базавых велічыняў.
  • Даніла Цеплякоў-Шугалей — 15 сутак.

Наваполацак: справы накіравалі на дапрацоўку

У судзе Менскага раёну і Заслаўя працэсы над Івана Івончыкам, Андрэем Клюкіным, Юрыем Паўлавым і Сяргеем Сілковым перанесены на 28 ліпеня і 4 жніўня, «правапарушальнікі» павінны будуць зьявіцца ў суд па позьве, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Вынікі судоў, паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна»:
  • Юры Рыбянец — 10 сутак (судзьдзя — Запасьнік)
  • Мікіта Перагуд — штраф 25 базавых велічыняў
  • Вольга Бандарэнка — 10 сутак (судзьдзя — Сьвістунова)
  • Алена Ліхавід — 10 сутак (судзьдзя — Вайцюховіч)
  • Павел Шапавалаў — 12 сутак (судзьдзя — Шайко)
  • Яўген Іванюк — 12 сутак (судзьдзя — Шайко)
  • Дар’я Белюс — 10 сутак (судзьдзя — Віктар Шабуня)
  • Сяргей Аніскевіч — 10 сутак (судзьдзя — Віктар Шабуня)
  • Дзьмітры Буянаў (судзьдзя — Вайцюховіч)
  • Комар Д. Л. (судзьдзя — Бычко)
  • Сяргей Хіневіч — 10 сутак (судзьдзя — Валеры Есьман)
  • Вольга Хіневіч (судзьдзя — Вайцюховіч)
  • Уладзімер Хіневіч — 10 сутак (судзьдзя — Валеры Есьман)
  • Аляксандра Клімовіч — 11 сутак (судзьдзя — Валеры Есьман)
  • Вольга Руская — 11 сутак (судзьдзя — Сьвістунова).

У судзе Менскага раёну і Заслаўя (які цяпер знаходзіцца па вул. Маякоўскага, 119) будуць разглядацца адміністратыўныя справы чатырох чалавек, затрыманых учора ў Заслаўі. На Івана Івончыка, Андрэя Клюкіна, Юрыя Паўлава і яшчэ аднаго іх сябра былі складзены пратаколы па артыкуле за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

У судзе Ленінскага раёна будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых ужо пасьля акцыі маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт у клюб «6А». Сярод іх — Даніла Цеплякоў, Шугалей, Мікіта Перагуд, Яўген Тарасевіч, Юрый Рыбянец, Сяргей Баловін, Козіч Кірыл. Усяго было затрымана больш за 10 чалавек.

У судзе Цэнтральнага раёна будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых, якія былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Пакуль у суд прывезьлі 13 чалавек. Усіх абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства і пікетаваньня). Сьведкі цьвердзяць, што абвінавачаныя заміналі праходу грамадзянаў па вуліцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG