Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі дзясяткаў затрыманых 20 ліпеня ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту ў Менску сёньня будуць судзіць.

Афармленьне пратаколаў на затрыманых у Цэнтральным РУУС завяршылася каля гадзіны ночы. Пасьля гэтага іх павезьлі ў турму на Акрэсьціна. З Цэнтральнага РУУС выпусьцілі толькі двух непаўнагадовых.

Сярод тых, каго чакае суд, маці палітвязьня Алена Ліхавід.

Праваабарончы цэнтар "Вясна" падае прозьвішчы некаторых іншых затрыманых:
  • Шапавалаў
  • Настасься Вярчынкова
  • Аляксандра Клімовіч
  • Яўген Іванюк
  • Дзьмітры Буянаў
  • Вольга Хіневіч
  • Сяргей Хіневіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG