Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка ЛГБТ-руху Натальля Прадзед арыштаваная на 10 сутак


Натальля Прадзед, фота euroradio.fm

Натальля Прадзед, фота euroradio.fm

Актывістка беларускага ЛГБТ-руху Натальля Прадзед асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе сайт gayby.net.

Натальля Прадзед была затрыманая 19 ліпеня каля будынку Менгарвыканкаму з плакатам "ШОС". Яна паспрабавала правесьці тут пікет на знак пратэсту супраць парушэньня правоў чалавека ў краіне, самавольства міліцыі і ўладаў. Каля адміністрацыйнага будынку яе акружылі і затрымалі людзі ў цывільным. Дзяўчыну пасадзілі ў прыпаркаваны недалёка мікрааўтобус "Фальксваген" і павезьлі ў невядомым напрамку.

Раней гей-актывісты спрабавалі атрымаць дазвол на правядзеньне пікету супраць гамафобіі ў беларускай палітыцы, аднак Менгарвыканкам у гэтым адмовіў, гаворыцца ў паведамленні рэсурсу gayby.net.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG