Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гааскі трыбунал атрымае апошняга з падазраваных


Хаджыча заводзяць у судовую залю

Хаджыча заводзяць у судовую залю

У Сэрбіі суд па ваенных злачынствах пастанавіў, што былы лідэр харвацкіх сэрбаў Горан Хаджыч можа быць перададзены Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі.

Як заявіў адвакат Хаджыча, гэта рашэньне абскарджвацца ня будзе і ў найбліжэйшыя дні яго падабаронны будзе перавезены ў Гаагу.

Раней арышт Хаджыча віталі Эўрапейскі Зьвяз і НАТО, адзначыўшы, што гэта важны крок на шляху да ўступленьня Сэрбіі ў ЭЗ.

Хаджыч, які хаваўся ад правасудзьдзя 7 гадоў, быў арыштаваны раніцай у сераду на поўначы Сэрбіі. Ён абвінавачваецца ў забойствах і катаваньні харватаў падчас вайны на тэрыторыі былой Югаславіі ў дзевяностых гадах.

Горан Хаджыч - апошні з падазраваных у ваенных злачынствах у былой Югаславіі, якога шукаў Гааскі трыбунал.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG