Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне адмянілі фотавыставу. Кажуць, з-за «Дажынак»


Вадзім Заміроўскі

Вадзім Заміроўскі

Фотавыстава пераможцаў конкурсу «Belarus Press Photo», якая мелася адкрыцца ў Маладэчне заўтра, 21 ліпеня, не адбудзецца.

Аднаму з арганізатараў, Вадзіму Заміроўскаму, патэлефанавала намесьніца дырэктара маладэчанскага Дома культуры і паведаміла, што выстава ня можа адбыцца ў сувязі з рамонтам і падрыхтоўкай да «Дажынак». Якая сувязь паміж «Дажынкамі» і фотавыставай? Маўляў, вызначанае для экспазыцыі памяшканьне будзе задзейнічана ў іншых мерапрыемствах.

Гэта мелася быць першая выстава праекту «Belarus Press Photo» па-за межамі беларускай сталіцы. Цяпер некаторыя здымкі ўдзельнікаў і пераможцаў праекту выстаўляюцца ў галерэі Tut.by у Менску.

Заміроўскі: «Мы разумеем арганізатараў, зь іншага боку, і таму імкнемся прапаноўваць для выставаў ня толькі фатаздымкі з палітычных падзеяў. У панядзелак мы завезьлі ў Маладэчна фатаграфіі для выставы, а ўчора мне пазванілі і сказалі, што выстава не адбудзецца».
XS
SM
MD
LG