Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі апазыцыянэрамі прайшла каля амбасады Беларусі ў Кіеве ў сераду.

Як перадае Інтэрфакс-Украіна, да 50 чалавек сабраліся каля будынку амбасады, каб выказаць сваю падтрымку беларусам, якія праводзяць акцыю пратэсту ў сябе на радзіме, а таксама не дапусьціць паўтору "беларускага сцэнара" ва Ўкраіне.

У часе акцыі ўдзельнікі мітынгу на працягу 15 хвілін апладзіравалі, скандавалі пры гэтым: "Жыве Беларусь!". Затым уключылі будзільнікі на сваіх мабільных тэлефонах. Акрамя таго, яны трымалі бела-чырвона-белыя сьцягі.

Са словаў удзельнікаў акцыі, сабраліся яны каля амбасады з дапамогай сацыяльных сетак. Яны таксама паведамілі, што аналягічная акцыя, заплянаваная ў Данецку, была забароненая гарсаветам, аднак удзельнікі ўсё ж маюць намер яе правесьці, таму не выключаюць сутыкненьняў з праваахоўнікамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG