Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ператворыцца Беларусь у China-Town?


Беларускі павільён ў Шанхаі
Беларускі павільён ў Шанхаі
Кітай імкнецца ў зону расейскіх інтарэсаў, а Расея паступова губляе свой уплыў у былых савецкіх рэспубліках, піша аглядальнік «Голасу Амэрыкі» Джэймс Брук.

Праз дваццаць гадоў пасьля распаду Савецкага Саюзу Кітай пачынае адціскаць Расею з пазыцыі найбуйнейшага інвэстара і галоўнага гандлёвага партнэра многіх былых савецкіх рэспублік. Адной з краін, дзе ўзмацняецца ўплыў Кітая, зьяўляецца Беларусь.

У Беларусі сканчаюцца грошы. Улады ня плацяць за расейскую электраэнэргію, таму Крэмль адключае рубільнік. Дзяржаўныя расейскія каналы трансьлююць рэпартажы, у якіх беларускі рэжым называюць дыктатурай.

Стратэгія Масквы цалкам зразумелая: вымусіць Менск як мага таньней прадаць Расеі дзяржаўныя кампаніі.
Стратэгія Масквы цалкам зразумелая: вымусіць Менск як мага таньней прадаць Расеі дзяржаўныя кампаніі. Сярод іх «Беларуськалій» - адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных угнаеньняў. У выпадку набыцьця гэтай кампаніі Расія будзе кантраляваць палову сусьветнага аб'ёму вытворчасьці гэтага віду угнаеньняў, што мае вялікае значэньне на сучасным этапе, калі над сьветам навісла пагроза недахопу харчаваньня.

Аднак нечакана зьявіўся яшчэ адзін гулец. Менск пачаў перамовы аб частковай продажы «Беларуськалія» кітайскім дзяржаўным кампаніям.

Кітайцы, якія вядуць актыўны пошук сыравінных рэсурсаў па ўсім сьвеце, паступова пранікаюць у рэгіён, які здаўна лічыўся зонай уплыву і інтарэсаў Масквы, - у краіны былога Савецкага Саюзу.

Крэмль праяўляе асьцярожнасьць, не завастраючы ўвагу на эканамічным ўварваньні Кітаю ў Беларусь.
На думку расейскага палітычнага аглядальніка Канстанціна фон Эгерта, Крэмль пакуль праяўляе асьцярожнасьць, не завастраючы ўвагу на эканамічным ўварваньні Кітаю ў Беларусь, якая некалі лічылася ўзорнай савецкай рэспублікай.

«Расеі ўсё гэта не асабліва падабаецца, аднак у той жа час прыходзіцца маўчаць, паколькі ў гэтай сытуацыі мала што можна зрабіць. Расея паступова губляе свой уплыў у былых савецкіх рэспубліках, на постсавецкай прасторы», - кажа Канстанцін фон Эгерт.

Экспэрт у краінах Азіі зь беларускага Міністэрства замежных спраў Леанід Бацяноўскі кажа, што Менск не спрабуе сутыкаць ілбамі Расею і Кітай:

«Разьвіцьцё адносінаў з Кітаем не азначае разьвіцьця гэтых адносін на шкоду камусьці іншаму».

Інвэстары ня ўпэўненыя наконт правоў уласнасьці ў краіне, якой ужо 17 гадоў аднаасобна кіруе той самы чалавек.
Амэрыка і эўрапейскія краіны практычна не інвэстуюць у Беларусь, у асноўным таму, што інвэстары ня ўпэўненыя наконт правоў уласнасьці ў краіне, якой ужо 17 гадоў аднаасобна кіруе той самы чалавек. У той жа час, Кітай у мінулым годзе адкрыў для Беларусі крэдытную лінію ў памеры аднаго мільярда даляраў ЗША ў парадку фінансаваньня сэрыі праектаў.

Са словаў прадстаўніка беларускага МЗС, «гаворка ідзе аб будаўніцтве дарог. Гаворка ідзе аб электрыфікацыі чыгунак, аб праектах у сфэры нерухомасьці ў Менску, аб стварэньні беларуска-кітайскага тэхнапарку і прамзоны».

Беларусь - гэта яшчэ адзін новы рубеж для кітайскіх інвэстыцыяў у былых савецкіх рэспубліках.

Паводле прагнозаў фон Эгерта, Расея наўрад ці зможа скарыстацца нейкімі антыкітайскімі настроямі:

«У Расеі ўжо няма дастатковай палітычнай, эканамічнай і нават вайсковай моцы для таго каб спыніць гэты наступ кітайцаў у рэгіёне, які Мядзьведзеў аднойчы назваў «зонай прывілеяваных інтарэсаў» Расеі. Гэта яшчэ раз сьведчыць аб постімпэрскім сконе Расеі».

Тым часам у Менску горадабудаўнікі працуюць над плянамі будаўніцтва першага ў Беларусі China-Town.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG