Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сярэдзіне жніўня справа аб тэракце ў менскім мэтро можа пайсьці ў суд


Станцыя мэтро "Кастрычніцкая"
Станцыя мэтро "Кастрычніцкая"
Абвінавачаныя ў тэракце, учыненым 11 красавіка ў менскім мэтро, на мінулым тыдні прыступілі да азнаямленьня з крымінальнай справай, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў сераду ў Менску генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

"14 ліпеня яны прыступілі да азнаямленьня з крымінальнай справай. На працягу месяца яны маюць права знаёміцца. Зыходзячы з гэтага можна меркаваць, калі справа можа пайсьці ў суд", — сказаў Васілевіч.

Генпракурор таксама падкрэсьліў, што ў 2009 годзе асоба, якая ўчыніла тэракт, магла быць выяўлена, калі б была праведзена дактыляскапія. Рыгор Васілевіч нагадаў, што прапаноўваў увесьці "адказнасьць блізкіх сваякоў, нават бацькоў, калі яны не паведамляюць аб падрыхтоўцы цяжкага злачынства". Пры гэтым генпракурор заўважыў, што гэтая ініцыятыва, якая мае заканадаўчае ўжываньне ў некаторых краінах сьвету, ня тычыцца тэракту 11 красавіка.

Ад выбуху ў мінскім мэтро 11 красавіка 2011 году загінула 15 чалавек, каля 200 пацярпелі. Як паведамлялася, двум грамадзянам Беларусі прад'яўлена абвінавачаньне па факце тэрарызму — частка 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG