Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька пацьвердзіў ваеннай пракуратуры факты катаваньняў у КДБ


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сёньня знаходзіўся ў ваеннай пракуратуры Беларусі.

Адразу пасьля выхаду з памяшканьня палітык распавёў "Свабодзе":

"Мяне выклікаў сьледчы па асоба важных справах Ваеннай пракуратуры Андрэй Халімаў. Размова цягнулася больш за дзьве гадзіны.

Сьледчы патлумачыў, што ён займаецца праверкай інфармацыі пра парушэньні правоў людзей, якія знаходзіліся ў Сьледчым ізалятары КДБ. А паколькі маё прозьвішча фігуруе ў дакумэнтах, якія падрыхтавалі праваабаронцы, то ён і выклікаў мяне для дачы тлумачэньняў.

Сьледчы запытаўся, што мне вядома пра катаваньні ў СІЗА КДБ. У сваіх паказаньнях я пайшоў па прынцыпу люстэрка. То бок распавёў пра падзеі, зьвязаныя са мной асабіста з 20 сьнежня 2010 году да 6 красавіка 2011 году, калі я знаходзіўся ў КДБ.

Я сказаў сьледчаму, што лічу сябе эўрапейскім чалавекам. А паводле эўрапейскіх стандартаў, тое, што адбывалася там у адносінах да мяне і іншых людзей, гэта –катаваньні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG