Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч зноў у карцэры


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
20 ліпеня замест сустрэчы са Зьмітром Дашкевічам у Горацкай калёніі Наста Палажанка даведалася, што яе жаніх зноў зьмешчаны ў карцэр, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

Наста паехала ў Горацкую калёнію, каб павіншаваць Зьмітра зь ягоным 30-годзьдзем. Аднак начальнік калёніі А.Кавалёў не дазволіў спатканьня на падставе таго, што Палажанка Дашкевічу «ніхто».

Ад шараговых супрацоўнікаў калёніі Наста даведалася, што Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцэры, зь якога выйдзе 25 ліпеня. Пазьней гэты факт пацьвердзіў і начальнік калёніі Кавалёў.

Неўзабаве ў Палажанкі і Дашкевіча адбудзецца вясельле. Пакуль маладыя ня могуць расьпісацца, бо пашпарт Дашкевіча знаходзіцца ў КДБ.

Прэс-служба Маладога Фронту паведамляе, што ўсе ахвотныя могуць павіншаваць Зьмітра Дашкевіча з днём нараджэньня, адправіўшы ліст, паштоўку ці тэлеграму на адрас: вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (карантын), 213410, г. Горкі, Дашкевічу Зьмітру Вячаслававічу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG