Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абанэнтаў больш чым людзей


Антэны сотавай сувязі

Антэны сотавай сувязі

Колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі ў Беларусі па стане на пачатак ліпеня склала каля 10,45 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намесьнік начальніка упраўленьня электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павал Петрулевіч.

Тым самым колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі ў рэспубліцы амаль на 1 мільён перавысіла колькасьць насельніцтва. У той жа час рост ліку новых абанэнтаў на сёньняшні момант запаволіўся. Варта адзначыць, што ў летні сэзон колькасьць падключэньняў новых абанэнтаў традыцыйна невялікая. Лідэрамі па колькасьці абанэнтаў сотавай сувязі застаюцца "МТС" і "Вэлком".

У канцы 2010 года агульная колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі ў Беларусі дасягнула 10,3 млн., тады як па стане на пачатак мінулага года іх налічвалася 9,686 млн. Калі ў 2000 годзе на тысячу чалавек прыходзілася 5 сотавых тэлефонаў, у 2005 годзе – 420 , то на пачатак 2010 года – 1022 тэлефона.
XS
SM
MD
LG