Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абвяргае чуткі аб павышэньні цэн на цукар у бліжэйшы час


У міністэрствах гандлю і эканомікі, а таксама ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам" заявілі, што чуткі пра падвышэньне цаны на цукар у бліжэйшы час не адпавядаюць сапраўднасьці.

Чарговы ажыятажны попыт на цукар-пясок, выкліканы чуткамі аб яго хуткім падаражаньні, назіраецца ў крамах Менску з учорашняга дня. Паводле чутак, цана на цукар павялічыцца з цяперашніх 5.000 рублёў за кіляграм да 7.000 і нават 10.000. У некаторых крамах, паводле словаў прадаўцоў, 19 ліпеня было прададзена цукру-пяску столькі ж, колькі звычайна прадаецца за тыдзень.

Камэнтуючы сытуацыю, у "Белдзяржхарчпраме" заявілі: "Ніякага павышэньня цэн на цукар няма і не плянуецца ў бліжэйшы час". У Мінгандлі адмовіліся "камэнтаваць чуткі". У Мінэканомікі паведамілі, што ніякага рашэньня пра падвышэньне цаны на цукар няма і ў бліжэйшы час не рыхтуецца. Няма інфармацыі аб хуткім падаражаньне цукру і ў прадпрыемства "Белбакалея", якое займаецца яго фасоўкі і аптовым продажам.

Розьнічныя цэны на цукар у Беларусі вырасьлі 28 траўня амаль на 40%. Розьнічная цана на цукар-пясок вагавы, упакаваны ў мяшкі па 50 кг., складае 4.600 рублёў (раней – 3.290) за кіляграм, на расфасаваны ў спажывецкую упакоўку па 1 кг – 5.000 рублёў (раней – 3.600).

Паводле дадзеных Белстату, у студзені-чэрвені было прададзена 97,8 тыс. тон цукру, што перавысіла аналягічны леташні паказчык на 53,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG