Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дражын: літоўцы зацікаўленыя ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў


Уладзімер Дражын
Уладзімер Дражын
Літоўскі бізнэс выказвае цікавасьць да прыватызацыі прадпрыемстваў у Беларусі і мае намер разьвіваць на іх экспартаарыентаваную вытворчасьць, заявіў журналістам у сераду ў Менску пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын, перадае Інтэрфакс.

"Наша праца паказвае, што за інвэстыцыямі (у беларускую эканоміку - ІФ) ідзе жаданьне (літоўскага бізнэсу - ІФ) прыватызаваць прадпрыемства", - сказаў пасол.

У. Дражын растлумачыў, што літоўскія бізнэсоўцы цікавяцца такімі прадпрыемствамі, як Мазырскі завод "Этанол", Менскі маргарынавы завод, кандытарская фабрыка "Конфа".

Гаворачы пра магчымасьць прыходу літоўскага банкаўскага капіталу ў Беларусь, У. Дражын заўважыў, што ў літоўскіх банках, у сваю чаргу, удзельнічаюць швэдзкі, фінскі і нарвэскі капіталы. "Гэта ўжо не прамая зацікаўленасьць краіны (Літвы - ІФ)", - сказаў пасол. "Ідуць перамовы, я так разумею, яны могуць быць пасьпяховымі пры наяўнасьці зацікаўленасьці ўсіх трох бакоў - літоўскай, беларускай і скандынаўскіх краін", - працягнуў У. Дражын. У той жа час ён прызнаўся, што "ня мае вялікіх ілюзіяў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG