Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вецер і навальніца абясточылі 499 населеных пунктаў


Залева ў Віцебску
Залева ў Віцебску
У Беларусі з-за навальніцаў з парывамі ветру 19 ліпеня былі абясточаны 499 населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.

У МНС таксама дадалі, што ў 21 населеным пункце ў Гомельскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях пашкоджаны розныя будынкі. Хуткасьць ветру дасягала 15-20 мэтраў за сэкунду. Былі пашкоджаны дахі 10 прыватных жылых дамоў, 3 аб'ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага і 53 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы.

У Віцебску з-за моцнага дажджу (з 17.00 да 18.00 выпала 39 мілімэтры пры сярэднямесячнай норме 95 мм) былі падтоплены падвалы 72 будынкаў рознага прызначэньня і два участкі аўтадарог. Адбылося спыненьне руху (на 90 хвілін) двух тралейбусных, чатырох аўтобусных і чатырох трамвайных маршрутаў. Аднак жыцьцезабесьпячэньне населенага пункта парушана не было.

Цяпер электразабесьпячэньне адноўлена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG