Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на расейска-нямецкіх кансультацыях не абмяркоўвалі


Дзьмітры Мядзьведзеў і Ангела Мэркель

Дзьмітры Мядзьведзеў і Ангела Мэркель

Сытуацыя ў Беларусі не абмяркоўвалася на расейска-германскіх кансультацыях на найвышэйшым узроўні ў Гановэры 19 ліпеня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе фэдэральнага ўраду Нямеччыны.

18 ліпеня са спасылкай на крыніцы, блізкія да ўраду Нямеччыны, Польскае агенцтва друку (PAP) паведаміла, што падчас кансультацый Бэрлін паспрабуе пераканаць Маскву разам ціснуць на афіцыйны Менск "з мэтай вызваленьня палітзьняволеных".

Па выніках 13-га раўнду расейска-германскіх міждзяржаўных кансультацый канцлер ФРГ Ангела Мэркель і прэзыдэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі пакет дакумэнтаў па далейшым разьвіцьці двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе сайт расейскага лідэра.

"Падчас перамоў абмяркоўвалася шырокае кола пытаньняў, у прыватнасьці разьвіцьцё адносін Расеі і Эўразьвязу, дзейнасьць рады Расея — НАТО, эўрапейская бясьпека, стварэньне супрацьракетнай абароны ў Эўропе, а таксама магчымасьці пашырэньня паставак расейскага газу ў сувязі з уводам у эксплюатацыю газаправоду "Паўночны паток", — гаворыцца ў паведамленьні сайту.

Акрамя таго, лідэры дзьвюх краін абмеркавалі "правядзеньне перакрыжаваных гадоў Нямеччыны ў Расеі і Расеі ў Нямеччыне ў 2012—2013 гадах".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG