Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬПЯКОТА І ДАЖДЖЫ...


... удзень даволі моцныя, магчымыя навальніцы. Тэмпэратура ад 20 градусаў раніцай да 31 удзень.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Савецкага раёну Менску (вул. Гамарніка, 29) ад 17-й да 20-й гадзіны адбудуцца кансультацыі спэцыялістаў камітэту ў пытаньнях працы, заработнай платы, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры ў Менску (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 402) а 12-й гадзіне адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная дзейнасьці пракуратуры, у якой возьме ўдзел генэральны пракурор Рыгор Васілевіч.

У цэнтры Горадні пачнецца першы міжнародны маратон Горадня-Друскенінкі. Большая частка 42-кілямэтравай трасы пройдзе па тэрыторыі Беларусі, а прыкладна пятая частка — па тэрыторыі Літвы. Галоўны прыз маратону -- тысяча даляраў. У дзень маратону ў Горадні і Друскеніках адбудуцца сьвяточныя мерапрыемствы.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве Ўсясьветная гандлёвая арганізацыя апублікуе справаздачу пра глябальны гандаль.

У Маскве сустрэнуцца расейскі і лібійскі міністры замежных спраў Сяргей Лаўроў і Абдул Аці аль-Абэйдзі, каб абмеркаваць сытуацыю ў Лібіі, дзе працягваецца грамадзянская вайна.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1304 нарадзіўся славуты італьянскі паэт Франчэска Пэтрарка (пам. 1374).

У 1924 годзе нарадзіўся беларускі мовазнаўца Ўладзімер Анічэнка, аўтар слоўніка мовы Францішка Скарыны.

У 1926 памёр Фэлікс Дзяржынскі, камуністычны дзяяч, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму (нар. 1877).

У 1944 адбыўся няўдалы замах на жыцьцё Адольфа Гітлера падчас сустрэчы фюрэра з вайскоўцамі ў бункеры ў Растэнбургу (Усходняя Прусія). У выніку выбуху бомбы загінулі 24 чалавекі, але самому Гітлеру нічога ня сталася. Пасьля афіцыйнага паведамленьня аб раскрыцьці змовы Гітлер распарадзіўся пакараць сьмерцю каля 200 чалавек.

У 1969 амэрыканскія астранаўты высадзіліся на Месяц.

У 1971 нарадзіўся Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі сьпявак і музыкант.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень сябра ў шэрагу лацінаамэрыканскіх краін, сярод якіх Аргентына, Парагвай, Уругвай і Чылі.

Дзень незалежнасьці Калюмбіі.

МІНУС 365:


Чым валодае Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Тое, што ў Вас пакуль няма судзімасьці, ня Вашая заслуга, а нашая недапрацоўка».
Фэлікс Дзяржынскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG