Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такія вынікі прынесла апытаньне, праведзенае Цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі (CBOS). Беларусь, на думку палякаў, іх першая «ненавісьніца» сярод суседзяў, піша партал senior.pl.

Адносіны да Польшчы большасьці суседзяў палякі ацэньваюць як прыязныя. Найбольш прыхільна ставяцца паўднёвыя суседзі – Чэхія і Славаччына, а таксама Нямеччына. Крыху больш неадназначна – Літва і Ўкраіна. Тым часам найменей прыхільныя да Польшчы Беларусь і Расея, хоць адносіны расейцаў палепшыліся за апошнія шэсьць гадоў, з часу папярэдняга такога апытаньня. Пра нэгатыўныя адносіны да сябе з боку расейцаў выказаліся 55% апытаных, з боку беларусаў – 48%. Пры гэтым сярэдняя лічба (з улікам колькасьці абыякавых і тых, хто казаў пра прыязныя адносіны) Беларусь абганяе Расею і, на думку палякаў, выходзіць на першае месца ў сьпісе «ненавісьнікаў» Польшчы. Такія адносіны беларусаў да Польшчы з гледзішча саміх палякаў застаюцца нязьменнымі на працягу апошніх шасьці гадоў. Найбольш апытаных, хто трымаецца такой думкі, -- людзі з вышэйшай адукацыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG