Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін шкадуе пра напружанасьць у стасунках зь Менскам


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ў яго выклікае жаль напружанасьць у дачыненьнях паміж Расеяй і Беларусьсю.

«Мне толькі застаецца шкадаваць пра гэта. Мы са свайго боку робім і будзем рабіць усё, каб гэтага ніколі не было», — сказаў Пуцін на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных і грамадзкіх арганізацый Расеі, камэнтуючы выступ старшыні фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расеі» Валерыя Казакова, перадае Інтэрфакс.

Казакоў выказаў занепакоенасьць ускладненьнямі ў стасунках паміж дзьвюма краінамі. Расейскі прэм’ер адзначыў, што яго гэта таксама турбуе:

«Я бачу, што цяпер нават на побытавым узроўні ўжо ўзьнікаюць праблемы. Гэта вельмі дрэнна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG