Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка зноў назваў беларусаў “рускімі”


"Я пацьвярджаю, што зьяўляюся прыхільнікам разьвіцьця супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй", – заявіў А. Лукашэнка ў аўторак у Менску, сустракаючыся з губэрнатарам Амурскай вобласьці Расеі Алегам Кажамякам.

Лукашэнку цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”.

"Вы не павінны думаць, што Беларусь далёка і чужая для вас", - падкрэсьліў ён, зьвяртаючыся да губэрнатара.

Пры гэтым кіраўнік Беларусі сказаў, што ня бачыць нічога заганнага ў тым, што часам паддаецца эмоцыям, калі гаворка ідзе аб разьвіцьці адносін з Расеяй. "Многія кажуць, што Лукашэнка вельмі эмацыйны, калі кажа аб адносінах. Але мы – рускія людзі, заўсёды эмоцыі хвошчуць цераз край, мы без эмоцый ніколі не будавалі адносіны, я маю на ўвазе паміж славянскімі дзяржавамі". Лукашэнка назваў такія абвінавачваньні "заявамі нядобрасумленных СМІ".

"Вы ніколі не будзеце для нас чужымі людзьмі", - запэўніў госьця кіраўнік Беларусі. Ён заклікаў ня слухаць заявы, што "Беларусь ня сёньня-заўтра разваліцца, ці то НАТО паглыне, ці то ЭЗ". "Нічога падобнага", – адзначыў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG