Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Астраўцом збудавалі "стартавую пляцоўку" АЭС


Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Беларусь увяла ў строй першую чаргу вытворчай пляцоўкі для будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Пра гэта паведаміў галоўны інжынэр дзяржустановы "Дырэкцыя па будаўніцтве АЭС" Анатоль Бондар.

"Уведзеная ў эксплюатацыю першая чарга вытворчай пляцоўкі — так званая стартавая пляцоўка для будаўніцтва АЭС", — сказаў Бондар у аўторак на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Віталь Кулік, у сваю чаргу, паведаміў, што на мінулым тыдні Мінэнэрга зацьвердзіла абгрунтаваньне інвэстыцый для будаўніцтва АЭС.
XS
SM
MD
LG