Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія і Эстонія падтрымалі Літву ў канфлікце з Аўстрыяй


Акцыя пратэсту каля аўстрыйскай амбасады ў Вільні
Акцыя пратэсту каля аўстрыйскай амбасады ў Вільні
Латвія падтрымлівае Літву ў канфлікце з Астрыяй у сувязі з вызваленьнем падазраванага па справе “13 студзеня” Міхаіла Галаватава. Як паведамляе інфармацыйны партал Delfi, паслу Аўстрыі ў Рызе ўручана адпаведная нота. Пра гэта падчас візыту ў Літву заявіў латвійскі кіраўнік Андрыс Бэрзыньш.

Галаватаў кіраваў штурмам тэлецэнтру ў Вільні ў 1991 годзе і расправай над абаронцамі незалежнасьці Літвы. На яго арышт быў выдадзены эўрапейскі ордэр. Аднак пасьля затрыманьня аўстрыйскай паліцыяй Галаватава было прынята рашэньне пра яго вызваленьне. Былы намесьнік кіраўніка падразьдзяленьня КДБ СССР “Альфа” Галаватаў зьяўляецца расейскім грамадзянінам.

Літоўская прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце падзякавала Латвіі за разуменьне і салідарнасьць. Салідарнасьць зь Літвой выказала і Эстонія – кіраўнік МЗС гэтай краіны Урмас Паэт назваў рашэньне Аўстрыі “непрыемнай нечаканасьцю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG