Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калёніі, у якой зьняволены Ліхавід


Мікіта Ліхавід
Мікіта Ліхавід
Кіраўніцтва калёніі настойвае на тым, што ня мае перадузятага стаўленьня да палітвязьня. Начальнік калёніі Аляксандар Сівох цьвердзіць, што Мікіту Ліхавіда караюць за адмову рабіць ранішнюю зарадку.

Як падае сайт pyx.by, 19 ліпеня кіраўніцтва Руху “За Свабоду” мела сустрэчу з адміністрацыяй Наваполацкай калёніі №10, куды для адбыцьця пакараньня на 3,5 гады зьмешчаны Мікіта Ліхавід.

Падчас размовы зь лідэрам “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам начальнік наваполацкай калёніі Аляксандар Сівох заявіў, што да Мікіты Ліхавіда ў калёніі ня ставяцца перадузята. А неаднаразовыя пакараньні карцэрам назваў справядлівымі. Паводле Сівоха, Ліхавід парушае распарадак, адмаўляючыся рабіць зарадку. Адпаведна дзеяньні адміністрацыі ў дачыненьні да яго справядлівыя.

Начальнік калёніі таксама паведаміў, што Ліхавіда рэгулярна аглядаюць лекары і са здароўем у яго усё нармальна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG