Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікава пераводзяць у Наваполацкую калёнію


У бліжэйшыя дні экс-кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў будзе этапаваны ў Наваполацку калёнію.

Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Ірына Халіп.

"Этапуюць сёньня або 25 ліпеня. Да Андрэя ідзе адвакат", – сказала Халіп, якая 18 ліпеня мела спатканьне з мужам.

14 мая суд Партызанскага раёна Менска прысудзіў Саньнікава да пяці гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Мінскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу палітыка.
XS
SM
MD
LG