Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў на Кастрычніцкую. З аплядысмэнтамі


Кастрычніцкая плошча ў часе адной з папярэдніх акцыяў

Кастрычніцкая плошча ў часе адной з папярэдніх акцыяў

Група «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» правяла апытаньне наконт месца правядзеньня наступнай акцыі. Большасьць выказалася за вяртаньне да ранейшага фармату.

Плян акцыі на 20 ліпеня ў Менску прадугледжвае пачатак акцыі ў 19 гадзін на Кастрычніцкай плошчы, падыход з боку ГУМа. Калі плошча будзе заблякаванай, пратэстоўцам прапануюць ісьці ўздоўж праспэкту на плошчу Незалежнасьці. Калі ўсё перакрыта – пачынаць акцыю там, дзе людзі будуць знаходзіцца.

У іншых гарадах арганізатары маўклівага пратэсту заклікаюць удзельнікаў акцыі прыйсьці а 19 гадзіне на галоўныя плошчы.

Арганізатары таксама заклікаюць удзельнікаў акцый пляскаць у далоні, калі зьбярэцца шмат людзей, пазьбягаць правакацыяў і выконваць правілы для захаваньня бясьпекі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG