Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Салодкага выклікаюць у пракуратуру за «абразу прэзыдэнта»


18 ліпеня, праз два дні пасьля вызваленьня з жодзінскага СІЗА, актывіста «Руху за свабоду» Юрыя Салодкага выклікалі ў віцебскую пракуратуру — па месцы рэгістрацыі. Яго вінавацяць у абразе прэзыдэнта.

Юры Салодкі: «Пакуль што я ня ведаю, на якой падставе такія абвінавачваньні. У самой позьве напісана нешта кшталту „абраза прэзыдэнта, праверка фактаў, матэрыялаў справы“. У пракуратуру я тэлефанаваў, і сьледчы Аляксей Несьцярэнка сказаў, што пакажа мне ўсе матэрыялы, якія тычацца гэтай справы. Ён паведаміў, што ёсьць дадзеныя на сайтах і мае камэнтары, якія я дзесьці пакідаў, дзе абражаў прэзыдэнта, яго годнасьць і гэтак далей. Якія сайты і дзе я пакідаў камэнтары, ён не назваў, сказаў толькі, што, калі я прыеду, ён усё пакажа. Пакуль, я так разумею, крымінальная справа не заведзеная, пакуль толькі матэрыялы яму даслалі з КДБ, каб ён праверыў, ці казаў я так, ці пісаў. Спадзяюся, што мая паездка ў Віцебск ня скончыцца затрыманьнем».

Юрый Салодкі быў асуджаны на 13 сутак за ўдзел у маўклівай акцыі 3 ліпеня. Палову тэрміну ён адседзеў у турме на Акрэсьціна ў Менску, рэшту — у жодзінскім СІЗА. Спадар Салодкі плянуе сустрэцца з адвакатам і наведаць пракуратуру на гэтым тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG