Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зацьверджаны плян мерапрыемстваў па выкананьні праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2011—2015 гады.

Адпаведнае рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савету Міністраў № 942 ад 11 ліпеня 2011 году, паведамляе БЕЛТА.

Плян уключае 249 пазыцый. Сярод іх — мерапрыемствы ў галінах бюджэтна-падатковай, цэнавай і антыманапольнай палітыкі, фінансавых рынкаў, інвэстыцыйнай і інавацыйнай дзейнасьці, мэдыцыны, адукацыі, культуры і спорту. У дакумэнце адлюстраваныя асноўныя напрамкі разьвіцьця прамысловасьці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, сфэры паслуг.

Да прыкладу, у паліўна-энэргетычным комплексе намаганьні плянуецца накіраваць на павелічэньне стратэгічных запасаў энэргетычных рэсурсаў, зьніжэньне долі прыроднага газу ў спажываньні, павелічэньне долі ўласных энэргарэсурсаў, зьніжэньне тэмпаў падзеньня здабычы нафты на дзейных радовішчах, распрацоўку новых радовішчаў і сумеснае асваеньне нафтавых радовішчаў за мяжой, а таксама нарошчваньне экспартнага патэнцыялу і павышэньне эфэктыўнасьці продажу нафтапрадуктаў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG