Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў Фэдэральны закон «Аб ратыфікацыі Пагадненьня аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і членаў іх сем'яў», паведамляе прэс-служба Крамля. Пагадненьне заключана паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам.

У прыватнасьці, гэтым фэдэральным законам ратыфікуецца пагадненьне аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і членаў іх сем'яў, падпісанае ў Санкт-Пецярбургу 19 лістапада 2010 году. Закон быў прыняты Дзяржаўнай Думай 28 чэрвеня 2011 году і ўхвалены Саветам Фэдэрацыі 6 ліпеня 2011 году.

«Гэтым Пагадненьнем вызначаецца катэгорыя грамадзян, у адносiнах да якiх прадугледжваюцца пэўныя прэфэрэнцыі", -- гаворыцца ў паведамленьні. У прыватнасьці, працадаўцу дзяржавы працаўладкаваньня даецца права прыцягваць працоўных-мігрантаў з названых дзяржаваў да працоўнай дзейнасьці без атрыманьня адпаведнага дазволу, а таксама працоўныя-мігранты будуць ажыцьцяўляць працоўную дзейнасьць без уліку устаноўленых квот і без атрыманьня дазволу на працу.

Пагадненьне таксама спрашчае парадак знаходжаньня і ажыцьцяўленьня працоўнай дзейнасьці грамадзян рэспублікі Беларусь і Казахстан. Напрыклад, працоўныя-мігранты і члены іх сем'яў з гэтых дзяржаваў вызваляюцца ад рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжаньня) на працягу 30 сутак з даты ўезду на тэрыторыю дзяржавы працаўладкаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG