Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Расея прыціснуць Лукашэнку разам?


Ангела Мэркель і Дзьмітры Мядзьведзеў
Ангела Мэркель і Дзьмітры Мядзьведзеў
Сытуацыя ў Беларусі стане адной з тэм нямецка-расейскіх міжурадавых кансультацыяў у Гановэры на наступным тыдні. Бэрлін будзе спрабаваць пераканаць Маскву разам націснуць на рэжым у Менску, перадае Польскае агенцтва друку (ПАП).

Трынаццатыя Кансультацыі на чале з канцлерам Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым пачнуцца ў панядзелак увечары, а скончацца ў аўторак удзень. Як паведамілі крыніцы ў Бэрліне, падчас сустрэчы ў Гановэры будуць падпісаныя каля дзесяці кантрактаў.

Сярод тэмаў міжнародных перамоваў будзе таксама "магчымасьць сумеснага ціску на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку, каб ён вызваліў палітычных зьняволеных", – сказаў журналістам прадстаўнік фэдэральнага канцлера, які пажадаў застацца неназваным. Ён дадаў, што расейскія лідэры могуць выкарыстоўваць свае кантакты з рэжымам Лукашэнкі, каб даць яму зразумець, што "яго падыход да правоў чалавека і дэмакратыі – гэта ня шлях у будучыню", – паведамляе ПАП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG