Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі ахвяраў пажару вінавацяць кіраўніцтва Аршанскага мясакамбінату


У акалічнасьцях аршанскага пажару разьбірацьмецца Андрэй Швед

У акалічнасьцях аршанскага пажару разьбірацьмецца Андрэй Швед

Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч даручыў свайму намесьніку Андрэю Шведу праверыць аргумэнты сваякоў загінулых ад пажару на Аршанскім мясакамбінаце адносна віны кіраўніцтва камбінату ва ўзьнікненьні пажару. Даручэньне дадзенае пасьля сустрэчы Рыгора Васілевіча з арашанцамі 13 ліпеня.

24 траўня на Аршанскім мясакамбінаце здарыўся пажар, у выніку якога загінулі 4 працаўнікі і яшчэ шмат людзей атрымалі траўмы. Была пагроза маштабнага выхаду аміяку, але супрацоўнікі МНС яе прадухілілі. Крымінальная справа, у рамках якой высьвятляюць прычыны і абставіны аварыі, яшчэ не завершаная. Між тым сваякі загінулых супрацоўнікаў камбінату мяркуюць, што сьледзтва абыходзіць увагай дзеяньні кіраўніцтва прадпрыемства. Людзі кажуць пра шматлікія парушэньні правілаў бясьпекі на мясакамбінаце, якія прывялі да пажару і вялікай колькасьці ахвяраў.

Намесьнік генпракурора Андрэй Швед узначальваў і сьледчую групу па расьсьледаваньні выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка. Гэтая справа таксама яшчэ не завершаная.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG