Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст зь Берасьця пакараны рэкордным штрафам


Юры Бацук
Юры Бацук
У Берасьці Ленінскі раённы суд прысудзіў штраф памерам 40 базавых велічынь каардынатару "Маладой Беларусі" па Берасьцейскай вобласьці Юрыю Бацуку.

Актывіста затрымалі 6 ліпеня падчас «маўклівай акцыі» ў цэнтры гораду. Справу разглядаў судзьдзя Міранюк. Юрыя Бацука абвінавацілі паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу: за ўдзел у шэсьці, аказаньне супраціўленьня супрацоўнікам міліцыі і за нецэнзурную лаянку.

З боку абвінавачаньня дапыталі двух сьведак-міліцыянтаў, якія казалі, што пры затрыманьні Юрыя Бацука паказвалі яму дакумэнты. Але сьведкі з боку Юрыя — а іх было восем чалавек — сьведчылі адваротнае. Паводле іх, міліцыянты былі ў цывільным і не называліся. Таксама сьведкі Бацука казалі, што ён не чыніў супраціву пры затрыманьні і не выказваўся нецэнзурна. Судзьдзя Міранюк палічыў больш істотнымі паказаньні супрацоўнікаў міліцыі.

Сябра Юрыя Бацука Ігар Мішкоў, які таксама прысутнічаў у судзе, кажа, што шакаваны такім прысудам. Ігар не разумее, як можна судзіць людзей толькі за тое, што яны ідуць па вуліцы і пляскаюць у далоні. «Уладам засталося хіба камэнданцкую гадзіну ўвесьці», — абураецца хлопец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG