Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроці апостальскім нунцыем у Беларусі.

Раней гэты герарх займаў пасаду апостальскага нунцыя Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану.

Да Гуджэроці ў Беларусі дыпляматычным прадстаўніком Сьвятога Пасаду быў арцыбіскуп Марцін Відавіч — харват па паходжаньні, перадае БелТА.

Цяперашні ватыканскі прадстаўнік — арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці — нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў італьянскай Вэроне. Быў высьвячаны ў сан у траўні 1982 году. Гуджэроці скончыў факультэт усходніх моў пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце, а таксама атрымаў ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце Сьвятога Ансэльма ў Рыме. У 1985 годзе ён паступіў на служэньне ў Апостальскую сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў.
XS
SM
MD
LG