Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адзін удзельнік маўклівай акцыі асуджаны на 8 сутак арышту


Іван Шыла

Іван Шыла

15 ліпеня адбыўся суд над салігорскім маладафронтаўцам Іванам Шылам, якога затрымалі ў Салігорску перад пачаткам маўклівай акцыі 13 ліпеня. Прысуд выносіў судзьдзя Бураўцоў.

Актывіста "Маладога фронту" зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Суд над Іванам Шылам адбыўся толькі сёньня, бо хлопец папрасіў адваката. Адвакат на працэсе прысутнічаць ня змог, судовае пасяджэньне адбылося безь яго. У судовым разглядзе бралі ўдзел 6 сьведкаў, усе міліцыянты.

Іван Шыла нядаўна вярнуўся з 10 сутак зьняволеньня, на якія ён быў асуджаны за акцыю 29 ліпеня.

13 ліпеня ў Салігорску былі затрыманыя таксама Андрусь Тычына і Алег Бахта, якім прысудзілі 9 сутак ды штраф на 350 тысяч рублёў адпаведна.
XS
SM
MD
LG