Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пагражае Расеі...


У сьпісе краін, якія рэальна пагражаюць Расейскай Фэдэрацыі, Беларусь на пятым месцы. Такія вынікі апытаньня прадставіў Фонд грамадзкай думкі «ФОМнібус», які працуе на замову адміністрацыі прэзыдэнта РФ.

Беларускую пагрозу адзначылі два адсоткі апытаных жыхароў Расеі. Летась у такім самым апытаньні Беларусь не фігуравала ўвогуле.

Апытаньне было праведзенае 9-10 ліпеня ў сотні населеных пунктаў у 43 суб'ектах РФ сярод 1500 рэспандэнтаў.

«Якія краіны, на Вашу думку, уяўляюць сёньня рэальную пагрозу для Расеі? Назавіце іх, калі ласка». (Адкрытае апытаньне. Пытаньне задавалася ўсім, хто лічыць, што ёсьць краіны, якія сёньня ўяўляюць рэальную пагрозу для Расеі — 47% рэспандэнтаў).

Дадзеныя ў% ад усіх апытаных:

10 ліпеня 2011 10 чэрвеня 2010
ЗША 26 21
Кітай 13 8
Грузія 5 -
Японія 3 2
«краіны блізкага замежжа» 2 2
Беларусь 2 -
арабскія, мусульманскія краіны 2 4
краіны НАТО 1 2
Чачня 1 4
краіны Эўропы 1 2
Украіна 1 -
Афганістан 1 13
Вялікая Брытанія 1 -
краіны Ўсходу, Азія 1 2
Ірак 1 4
Іран 1 4
Польшча 1 -
Пакістан - 1
Турцыя - 2
«краіны Прыбалтыкі» - 1
Паўночная Карэя - 1
Нямеччына - 1
іншыя (Ізраіль, Палестына і інш.) 1 1
цяжка сказаць, няма адказу 4 5
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG