Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьлічвае на атрыманьне ад МВФ яшчэ аднаго крэдыту ў памеры ад 3 да 7-7,5 мільярдаў даляраў ЗША. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч у інтэрвію расейскаму тэлеканалу Russia Today, паведамляе БелТА.

Паводле Мясьніковіча, такі аб'ём крэдыту - "гэта дробязі ў параўнаньні з тым, што міжнародная супольнасьць, у тым ліку МВФ, аказвае некаторым дзяржавам Эўразьвязу, якія апынуліся ў складанай сытуацыі з-за крызісу".

Прэм'ер-міністар пракамэнтаваў эканамічную сытуацыю ў Беларусі:

"Ёсьць некаторыя складанасьці з забесьпячэньнем валютай чыстых імпартэраў, у нас няма інтэрвэнцый для абменных пунктаў, мы працуем за кошт тых сродкаў, якія насельніцтва прадае банкам. Да прыкладу, у месяц насельніцтва прадае 218-220 мільёнаў даляраў і прыкладна такую ж суму набывае. У бліжэйшыя месяцы ў нас атрымаецца збалянсаваць абменны курс", - адзначыў Міхаіл Мясьніковіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG