Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за маўчаньне актывіст трымае галадоўку ў Жодзіне


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Восьмы дзень працягвае галадоўку пратэсту Максім Вінярскі, які быў асуджаны 7 ліпеня пасьля акцыі маўклівага пратэсту ў Менску 6 ліпеня. Актывіста пакаралі 15 суткамі арышту.

Ужо на другі дзень галадоўкі ў Вінярскага пачаліся праблемы са здароўем, паведаміла сястры Вінярскага Алене Церашковай ягоная адвакатка.

Церашкова: «У яго ўжо заўважныя прыкметы абязводжваньня — рэзкі пах ацэтону з роту. Таксама могуць быць і іншыя разлады з арганізмам», — кажа Церашкова. Паводле зьвестак, актывіст не спыніў галадоўку і пасьля пераводу ў Жодзіна. Туды яму можна перадаваць толькі газэты і пітную ваду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG