Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Хмарна, часам сонейка, у Менску, Гомелі, Магілёве +31-33, у Віцебску +28-30, у Горадні і Берасьці +25-27.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менскі гарадзкі суд (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3), разгляд касацыйных скаргаў вязьняў у справе 19 сьнежня 2010 году ― экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, а таксама Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка.

Менск, танцпляцоўка парку Чалюскінцаў, фэстываль "Грунвальдзкі фэст" з удзелам гуртоў ROKASH UNIA, ОМУТ, ROSY, КАШЛАТЫ ВОХ, TESTAMENTUM TERRAE. Пачатак у 18.00.

Менск, прэсавы цэнтар газэты "Комсомольская правда" (вул. Платонава, 1б, каб. 409), прэсавая канфэрэнцыя на тэму "Стан вадаёмаў у Беларусі. У якіх рэках і азёрах цяпер ня варта купацца?" з удзелам загадчыцы аддзяленьня камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ірыны Жаўняк. Пачатак у 10.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Каір ― Багдад, Авіякампанія EgyptAir адновіць палёты ў Ірак пасьля 21-гадовага перапынку.

Багдад, прэм'ер-міністар Эгіпту Эсам Шараф наведае Ірак.

Бялград, прэм'ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлюсконі наведае Сэрбію.

Стамбул, нарада кантактнай групы па Лібіі з удзелам дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан.

Адэса, адкрыцьцё міжнароднага кінафэстывалю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


64 ― вялікі пажар у Рыме.

1240 ― Неўская бітва. Перамога наўгародцаў і ладажанаў пад кіраўніцтвам князя Аляксандра Яраславіча над швэдамі, якія намагаліся захапіць Ноўгарад.

1410 ― аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам.

2001 ― лідэрамі Кітая, Расеі, Казахстана, Таджыкістана, Кіргізстана і Узбэкістана заснаваная Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.

У гэты дзень нарадзіліся:

1606 ― Рэмбрант, галяндзкі мастак.

1675 ― Станіслаў Панятоўскі, войскаводзец, прадстаўнік найвышэйшай беларускай магнатэрыі.

1876 ― Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.

1900 ― Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт.

1930 ― Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

У гэты дзень памерлі:

1410 ― Ульрых фон Юнгінген, 26-ы вялікі магістар Тэўтонскага ордэну.

1904 ― Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік, драматург, лекар.

2009 ― Натальля Эстэмірава, расейская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Грозным.

Мінус 365:


500 даляраў заробку ў доўг?

Цытата на памяць:


Дзевятнасьце сотняў,
Як Езус радзіўся,
I за гэту пору
Мужык не зьмяніўся...

Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG