Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танныя крэдыты на жыльлё рэзка скароцяць


Скароцяць сьпіс ільготнікаў, якія змогуць атрымаць танныя крэдыты на будаўніцтва жыльля. Пра гэта 14 ліпеня паведаміў Аляксандар Горваль, які кіруе ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва ўправай жыльлёвай палітыкі.

«Прапануецца некаторае звужэньне той масы чаргавікоў, якія будуць атрымліваць ільготныя крэдыты», — сказаў Аляксандар Горваль, але не ўдакладніў, за кошт якіх катэгорый грамадзянаў будзе скарачэньне.

Паводле чыноўніка, у сьпісах ільготнікаў, за якімі захаваюць права атрымліваць танныя крэдыты на жыльлё, хутчэй могуць застацца «тыя, хто жыве ў інтэрнатах і ня мае свайго жыльля болей за 10 гадоў». Бярэцца курс на аказаньне адраснай дапамогі тым, хто мае патрэбу ў жыльлі, але ня можа яго пабудаваць сам безь дзяржаўнай падтрымкі, зазначыў Горваль.

Між тым будаўніцтва жыльля ў 2011 годзе скарачаецца. За першае паўгодзьдзе пабудавана 36% ад заплянаванага на год аб’ёму — крыху больш за 370 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Гэта на 17% меней ад леташняга ўзроўню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG