Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў: «Судовая сыстэма даўно стала «рэжымным аб’ектам»


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Касацыйная скарга экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава будзе разгледжаная ў Менгарсудзе ў пятніцу 15 ліпеня, аднак ці дапусьцяць самога Саньнікава на працэс — невядома, — паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на адваката Саньнікава Марыну Кавалеўскую.

Тым часам былы кандыдат на прэзыдэнта не чакае справядлівасьці ад разгляду скаргі. Пра гэта ён напісаў у лісьце да Ірыны Халіп:

«Як не было ў мяне ніякіх ілюзіяў адносна таго, якія прысуды прагучаць, так няма іх і ў сувязі з касацыйнай скаргай. Тым больш што ўсім вядома: гарадзкі суд аўтаматам штампуе свае рашэньні. З нашымі скаргамі будзе гэтак жа, хоць мае адвакаты падрыхтавалі бліскучы юрыдычны дакумэнт: пісьменны, ясны, лягічны. Ён цалкам зьнішчае і прысуд, і судовае сьледзтва. Любая прафэсійная і міжнародная экспэртыза прызнала б правасьць адвакатаў безадносна ад палітычнай падаплёкі», — паведаміў сваёй жонцы ў лісьце з СІЗА на Валадарскага.

15 ліпеня будуць разгледжаныя касацыйныя скаргі палітвязьняў Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Уладзімера Яроменка і Дзьмітрыя Бандарэнкі, а 19 ліпеня — Мікалая Статкевіча, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова ды Дзьмітрыя Буланава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG