Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Ўкраіны Беларусь другая сярод краін па колькасьці ахвотных атрымаць польскія льготы, паведамляе ПАП.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай у чацьвер на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту па сувязях з палякамі за мяжой прадстаўніком МЗС Польшчы Станіславам Цыгнароўскім, усяго заявы на «карту паляка» падалі 71 тысяча асобаў.

«Карта паляка» даецца асобам польскага паходжаньня, якія жывуць у постсавецкіх краінах, дзе не прызнаецца падвойнае грамадзянства. Яна дае права на льготы што да паездак у Польшчу, адукацыі і працы там.

Большасьць заявак на «карту паляка» пададзеная ва Ўкраіне (35 тысяч) і ў Беларусі (27 тысяч, у тым ліку ў Гарадзенскім кансуляце – 16,4 тысячы). У Літве пададзена каля 4 тысяч заявак, у Расеі – усяго дзьве тысячы заявак, у іншых постсавецкіх краінах яшчэ меней.

Як паведаміў дырэктар аддзелу Палёніі канцылярыі Польскага Сэнату Артур Казлоўскі, найболей праблем, зьвязаных з выдачай «карты паляка» – у Беларусі. Улады РБ ад пачатку былі супраць «карты», якую разглядаюць як умяшаньне ва ўнутраныя справы краіны на шкоду адзінству беларускага народа. У выніку многія людзі баяцца зьвяртацца па «карту паляка».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG