Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі: слова з трох літар


У незалежных СМІ зьявіліся сьведчаньні затрыманых пад час нядаўніх акцыяў пратэсту, што некаторыя асобы ў цывільным прадстаўляліся як “супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў”. Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар у МУС і ФСБ Расейскай Фэдэрацыі.

Начальнік прэс-цэнтру МУС Расейскай Фэдэрацыі палкоўнік Алег Ельнікаў сказаў, што “я такіх выказваньняў ня чуў”. Пасьля ўдакладненьня карэспандэнта Свабоды, што такія зьвесткі зьявіліся ў незалежных Беларускіх СМІ, ён паўтарыў свае словы: “Я Вам яшчэ раз кажу: я ня чуў ніякіх паведамленьняў пра тое, што яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі расейскіх спэцслужбаў. Вось і ўсё. Я тут нічога не магу сказаць -- якія падразьдзяленьні, хто там кім прадстаўляецца".

Прадстаўнік Цэнтру грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі адмовіўся назваць сваё прозьвішча і вайсковае званьне, і папрасіў яго называць “Цэнтар грамадзскіх сувязяў ФСБ” (ЦГС ФСБ). Ён ня даў афіцыйнага камэнтару, параіў зьвярнуцца пісьмова, каб пазьней атрымаць пісьмовы адказ. Але ад сябе сказаў, што “гэтая тэма мне падаецца надуманай”.

ЦГС ФСБ: “Падумайце самі, ці можа такое быць?

Карэспандэнт: “Але мы ведаем выпадкі, калі генэралы ФСБ займалі кіруючыя пасады ў КДБ Беларусі, а генэрал ФСБ Ерын увогуле быў старшынём КДБ – выглядае, нават ня маючы беларускага грамадзянства. Калі генэралы могуць прыехаць на такія пасады – дык чаму нельга прыгнаць у Менск роту з лейтэнантаў ці слухачоў Акадэміі ФСБ?”

ЦГС ФСБ: “Яшчэ раз Вам кажу. На плоце напісанае слова з трох літар, а там насмрэч – дровы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG